Філіял "Маладзечнажалезабетон" ААТ "Крычаўцэментнашыфер" за 9 месяцаў удвая нарасціў экспарт у параўнанні са студзенем-вераснем 2020 года.
Да кастрычніка 2021 года "Маладзечнажалезабетон" паставіў прадукцыі за мяжу на 439 тысяч долараў ЗША. Для параўнання: за аналагічны перыяд мінулага года - на 199 тысяч долараў ЗША. Экспарт ідзе ў асноўным у Літву, а таксама ў Латвію, Расію і Эстонію. Самае галоўнае, падкрэслівае дырэктар завода Андрэй Дзенісевіч, прадпрыемства выйшла на бясстратную працу.
У будучым годзе плануецца мадэрнізаваць лінію па вытворчасці пустотных пліт за кошт усталёўкі новай, больш эфектыўнай фармовачнай машыны – экструдара, які выкарыстоўвае метад экструзіі ў адрозненні ад выкарыстоўванага цяпер двухэтапнага вібраўшчыльнення ў сліпформеры.
12.08.2021